Украінскія бежанцы: Стралялі, страшна было…
Прытулак у вёсцы Кукава Ганцавіцкага раёну знайшлі ўкраінскія бежанцы. Алена і Аляксанд Кірэевы прыехалі ў Беларусь з горада Горлаўка Данецкай вобласці.
Апошнія некалькі месцаў у горадзе не спыняліся баі. Гінуць мірныя грамадзяне. Украінцы распавялі пра тое, чаму яны былі вымушаныя пакінуць радзіму:
– У некаторы момант стала невыносна жыць – працы няма, да таго ж яшчэ і цяжарная, бальніцы толкам не працуюць. Мы сабраліся і паехалі.
– Стралялі, страшна было.
Як распавялі ўкраінскія ўцекачы, у горадзе Горлаўка працягваюцца абстрэлы, на вуліцах стаіць расейская вайсковая тэхніка.
Паводле іх, расейскія вайскоўцы забягаюць у жылыя забудовы і страляюць з іх, тым самым правакуюць на адказныя ўдары ўкраінскіх вайскоўцаў.
Беларускае Радыё Рацыя