Міжнародная супольнасць 30-ты год запар адзначае Дзень пісьменніка



Міжнародная  супольнасць 30-ты год запар адзначае Дзень пісьменніка, які павінен звярнуць увагу на недапушчэнне фальсіфікацыі публікацый, з’яўлення ў друку ілжывай ды паклёпніцкай інфармацыі.

У Беларусі Сусветны дзень пісьменніка адзначаецца сярод літаратараў правядзеннем вечароў, тэматычных сустрэч.

Так у Менску, а 19-й гадзіне, ў “Галерэі Ў” выступіць старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч з лекцыяй “Як быць паэтам, не прыцягваючы ўвагі санітараў?”.

Літаратар з Берасця Алесь Паплаўскі перакананы, што ўсіх пісьменнікаў аб’ядноўвае адная мэта:

– Літаратура не дае нейкіх рацэптаў, як выжыць. Літаратар не столькі “інжынер чалавечыхх душ”, колькі павінен агаляць сучасныя праблемы сучаснага свету і паказваць мастацкімі вобразамі, што ёсць зло, а што – дабро. Я не стаў бы выдзяляць – у Беларусі, ці ў іншай краіне, мэта пісьменніка паўсюль аднолькавая.

Акрамя гэтага Алесь Паплаўскі лічыць, што пісьменнікам падрымка ўладаў не патрэбная, галоўнае, каб чыноўнікі не заміналі.

Беларускае Радыё Рацыя