Уладзімір Арлоў будзе госцем курсаў „Мова Нанова – Баранавічы”



Пагутарыць пра новае выданне кнігі Уладзіміра Арлова і прыгадаць Уладзіміра Караткевіча запрашаюць на баранавіцкіх курсах „Мова Нанова”.

Яны адбудуцца ўжо заўтра, 9 снежня, у анлайн-фармаце, — распавяла вядоўца Ганна Ліцкевіч:

– Традыцыйна будзем мець моўную частку, а таксама тэматычную. Гэтым разам тэматычная частка – літаратурная. Да нас завітае пісьменнік Уладзімір Арлоў. Ён прэзентуе новае выданне сваёй кнігі “Імёны Свабоды”, а таксама трошачкі паразмаўляем пра юбіляра – Уладзіміра Караткевіча. Гэтая частка занятакаў будзе мець назву “Мой Караткевіч”. Тут будуць успаміны спадара Арлова пра Уладзіміра Караткевіча.

Анлайн-сустрэча пачнецца а 18-30 праз платформу zoom. Абавязкова папярэдняя рэгістрацыя праз гугл-форму.

Беларускае Радыё Рацыя