Уладзімір Караткевіч: Орша, мой любы горад…



Да 90-годдзя выдатнага беларускага літаратара Уладзіміра Караткевіча (1930-1984) парупіўся Аршанскі музей Уладзіміра Караткевіча, які адчаканіў памятны жэтон, прысвечаны свайму земляку-пісьменніку.

 

На адным баку жэтона адлюстраваны партрэт пісьменніка і тэкст: Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч 1930-2020”. З другога боку жэтона напісана лічба 90 і тэкст: “Аршанскі музей У.С.Караткевіча. Орша, мой любы горад…”.

Да юбілею таленавітага пісьменніка ў Менску выйшаў і значок з партрэтам літаратара, гербам Оршы і тэкстам: “Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. 90 год”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя