Вольга Клімук: Хачу, каб у беларусаў былі такія ж магчымасці, як у палякаў
Вось ужо тры гады жыве і працуе ў Польшчы разам са сваёй сям’ёй беларуска Вольга Клімук.
У краіну-суседку яна пераехала разам з дзецьмі і мужам і вяртацца на Радзіму ў бліжэйшым будучым не плануе, — распавяла сама суразмоўца:
– У жніўні было тры гады, як мы пераехалі ў Польшчу ўсёй сям’ёй. У нас трое дзяцей. Двое дзяцей пераехалі з намі адразу. А дачка толькі ў гэтым годзе разам са сваім мужам. Тры гады мы жывем, працуем, вучымся.
Беларуска Вольга Клімук пакуль што не бачыць для сябе перспектываў на Радзіме і не гатовая чакаць, калі адбудуцца палітычныя ды эканамічныя змены. Яна мусіць будаваць жыццё сям’і зараз.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: з уласнага архіву Вольгі Клімук