Лукашэнкаўцы затрымалі дзесяць слонімцаў



Група слонімцаў пажадала сфатаграфавацца з бел-чырвона-белым сцягам каля прыдарожнага слонімскага знака. Як толькі яны падрыхтаваліся да фотасесіі, побач праехаў адзін з “ябацькаў” і патэлефанаваў у міліцыю.

Хутка ўсіх дзесяць слонімцаў затрымалі і адвезлі ў міліцыю, дзе іх змясцілі ў ізалятар часовага затрымання. Слонімцаў чакае суд. Толькі паўстае пытанне: за што людзей судзіць? За тое, што вырашылі сфатаграфавацца пад беларускім гістарычным сцягам? Дык гэта іх асабістая справа, які тут можа быць суд? І якое яны здзейснілі злачынства?..

Нагадаем, што прозвішчы ўсіх затрыманых Радыё Рацыя мае. Толькі гэта не адмарозкі, пра якіх нагадвае часам Лукашэнка, а слонімцы, якія сёння працуюць на сур’ёзных пасадах: інжынеры, юрысты, намеснікі кіраўнікоў і г.д.

Беларускае Радыё Рацыя