Павел Cапелка: Суды ў Беларусі сталі інструментам рэпрэсій 



Мірныя ўдзельнікі пратэстаў Беларусі пазбаўлены права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Пра тое сведчыць даклад «Беларусь, жнівень 2020: „правасуддзе” для пратэстоўцаў». Яго прэзентацыя адбылася ў Менску.

Гаворыць юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Павел Сапелка:

– Наш даклад ствараўся пры падтрымцы Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і Міжнароднай арганізацыі супраць катаванняў. Мы вельмі спадзяёмся як на ўласныя намаганні, так і на намаганні нашых калег з міжнародных арганізацый. Даклад будзе перададзены ўсім зацікаўленым суб’ектам, у тым ліку і ў ААН, спецпрацэдурам.

Юрысты ПЦ “Вясна” у дакладзе таксама акцэнтавалі ўвагу на тым, што суддзі не адрэагавалі на факты катаванняў і не распачалі меры па абароне пацярпелых. Даклад даступны для спампоўвання на сайце ПЦ “Вясна”.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск