Арыштавалі акцёра Аляксея Сапрыкіна



Акцёра Аляксея Сапрыкіна арыштавалі на 15 дзён за ўдзел у маршы пратэсту. Яго  затрымалі 6 снежня.

Ён апынуўся ў турме на Акрэсціна падчас разгонаў мірных шэсцяў у Менску і рэгіёнах Беларусі, дзе людзі выйшлі на маршы пратэсту супраць сфальшаваных выбараў прэзідэнта і гвалту пад агульнай назвай «Марш волі». 9 снежня, як паведамляе тэлеграм-канал «BY_culture», яму прысудзілі 15 сутак арышту, трое з якіх ён ужо адбыў.

У адзін дзень з Сапрыкіным сярод затрыманых апынуліся музыка Уладзь Лянкевіч (15 дзён арышту), хірург Менскай абласной дзіцячай бальніцы Артур Ермаркевіч (30 базавых велічыняў штрафу, гэта 810 рублёў), намеснік дэкана факультэта факультэта інфармацыйных камунікацый БДТУ Раман Азарчык (таксама 810 рублёў).

svaboda.org