У Грузіі ўведзена каменданцкая гадзіна



У Грузіі ў сувязі з другой хваляй каронавіруса ўведзена каменданцкая гадзіна. Выходзіць з дому пасля 21-й гадзіны забаронена.

Гаворкі на афіцыйным узроўні пра вакцынацыю пакуль не ідзе, таму грамадства ў чаканні, што будзе далей, распавяла беларуска Марыя Есіна:

– Месяц таму ўрад Грузіі казала, што другога лакдаўна не будзе, а два тыдні таму нас цалкам закрылі. Авіяспалучэнні закрытыя, акрамя еўрапейскіх краін. То бок нейкім прыярытэтным краінам дазволены ўезд без каранціну, у той жа час, як грамадзяне Грузіі не могуць выехаць і ўехаць не седзячы пасля на тым жа самым каранціне ў сваёй краіне за свой рахунак.

Марыя Есіна адзначыла, што пакуль невядома — наколькі доўга будуць цягнуцца жорсткія каранцінныя меры. Паколькі ад іх пакутуе не толькі бізнес, але і шараговыя жыхары краіны.

Беларускае Радыё Рацыя