Становіцца больш неплацельшчыкаў камунальных паслуг
Прыкладна на 10-15 працэнтаў адбылося сёлета падаражанне камунальных паслугаў на Берасцейшчыне. Асабліва заўважным рост цэн стаў з наступленнем восеньска-зімовага перыяду.
Распавядае старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі:
– Нядаўна глядзеў свой пост, і кожны год улады падвышаюць кошты на камунальныя паслугі і асабліва за цяпло, і кожны год пішуць, што насельніцтва пакрывае там усяго 30% сабекошту. Як так можа адбывацца, калі 20 апошніх год ідзе падаражанне, і кожны год на 10-20 %? І мы ўсё адно застаёмся на 30%, якім мы пакрываем за ацяпленне.
Як адзначыў палітык, з кожным годам становіцца ўсё больш людзей, якім не пад сілу самастойна пакрываць выдаткі на камунальныя паслугі. А некаторыя ў знак пратэсту з існуючай сітуацыяй у краіне іх наўпрост не плацяць.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце