Юры Хашчавацкі: Барыс быў вялікім сябрам Беларусі!



Цяпер, калі пасля пахавання, адхлынулі першыя горкія і шчырыя эмоцыі тых шматлікіх знаёмых і сяброў у нашай краіне, хто ведаў, любіў ды паважаў палітыка і чалавека, сябра Беларусі Барыса Нямцова, настае час першых развагаў. Вядомы кінадакументаліст, рэжысёр „Звычайнага прэзідэнта” Юры Хашчавацкі шмат год ведаў і доўга размаўляў у часе шматлікіх інтэрв’ю з Нямцовым.

РР:  У Кіеве ён быў названы самым вялікім сябрам Украіны ў Маскве з вышэйшых трыбунаў, ці не думаем мы з табой супольна, што ён быў велічэзным сябрам Беларусі?

Юры ХашчавацкіБезумоўна! Толькі ён быў ня проста сябрам, што могуць паццвердзіць процьма, але дэманстраваў найглыбейшае і дакладнейшае веданнне ды разуменне нашай сітуацыі.

РР: Прыяжджаў пасля самых грандыёзных мітынгаў ды самых жорсткіх рэпрэсій рэжыму, за што на 5 год быў пазбаўлены візы…

Юры Хашчавацкі: Ён быў дэпартаваны не за тое, што яго не ўзлюбіў “усенародна абраны”, а за тое, што нескарона ды пераканана даказваў непрыняцце для цывілізаванага свету дыктатарскай улады. Памым тэкстам казаў пра тое, чаго доўгія часы не разумелі, скептычна ставіліся ды ўсміхаліся, нібы, “звыш” мудрыя і разумныя людзі ва Украіне і Расеі. Што пастсавецкія дыктатуры – гэтыя “гамункулусы” – былі ўзрошчаныя ў беларускай “прабірцы”.  У 9 з 10 выпадкаў, калі разважаў пра расейскую сітуацыю, у сваіх інтэрв’ю ўзгадвашў, што ўсё ідзе з Беларусі. Я не кажу, што мы зў ім сябравалі – заўжды разумелі адно аднаго! Але заўжды было адчуванне, што гэта “чалавек-гара”, ня гледзячы на знешнюю прыязнасць ды свойскасць. А што ўжо казаць пра інтэлегентнасць ды ветлівасць, так не характэрныя для расейскай глыбінцы, адкуль паходзіў! Таму і ў гэтыя хвіліны чуюся, што ён побач і твой сябар…  

РР: Расея аказалася неабдымнай для яго смелаасці, інтэлегентнасці ды прагназальнай неабсяжнасці. Для дэмакратычнай будучыні Беларусі – ён найбліжэйшы паплечнік ды добразычліўца…

Юры Хашчавацкі: Гэта здорава, што ён быў з намі, а мы яго ведалі!  На жаль, відавочна правы тыя, што кажуць – тая селекцыя, выбракоўка самых светлых, таленавітых ды мудрых, што доўжыцца ў іх імперыі стагоддзямі, закатванне ў асфальт, нясе свой ураджай.  І справа зусім не ў тым, што сённяшняя “чэкісцкая хунта” захапіла ўладу. Жахлівей тое, што гэта робіцца пад авацыі 84 %  тупа пляскаючага ў ладкі натоўпа…

На тле тупалобага натоўпу відавочнае самавынішчэнгне іх нацыі…

Памяць пра Барыса Нямцова застанецца нязменна светлай і доўгай ва ўсіх тых, хто жадае дэмакратычнай, заможнай, прыўкраснай будучыні Беларусі, Расеі, нашай планеце.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя