Супраць дырэктаркі гарадзенскага хоспіса пачалі крымінальную справу



Супраць дырэктаркі гарадзенскага хоспіса Вольгі Вялічкі пачалі крымінальную справу, яе падазраюць у злоўжыванні спонсарскай дапамогай.

Ёй пагражае да 10 год пазбаўлення волі, паведаміла nn.by са спасылкай на АНТ. Вялічка была сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, незалежнай назіральніцай. Пасля выбараў разам з паплечнікамі спрабавала стварыць раду народнага даверу ў Гародні. Удзельнічала ў пратэстах. Адсядзела суткі ў ізалятары нібыта за ўдзел у мітынгу і пакарана штрафам.

Раней Вольга з дзецьмі выехала з Беларусі. У інтэрв’ю яна казала, што прыняла гэтае рашэнне, калі са школы прыйшла інфармацыя, што ў яе могуць забраць дзяцей.