„Марш мудрасці” ў Гародні
Каля 20 пенсіянераў выйшлі на марш у цэнтры Гародні, паведамляе t.me/radiosvaboda. Яны трымалі бел-чырвона-белыя парасоны, гукалі «Жыве Беларусь!». Удзельнікаў акцыі віталі сігналамі аўтамабілісты.
Людзі змянілі месца збору. Цяпер іх не суправаджала міліцыя, але здымалі «людзі ў цывільным». Удзельнікі маршу разышліся, затрыманняў не было відаць.
Фота: скрыншот з відэа