З’явіўся каляндар „Героі Беларусі” на 2021 год
Вялікі насценны каляндар фармату А2 (40х60 см) з 12 ілюстрацыямі. Каляндар прадстаўляе постаці мінуўшчыны ў гераічным стылі і ахоплівае беларускую гісторыю ад Усяслава Полацкага і Вітаўта, да Кастуся Каліноўскага і Васіля Быкава.
У апісанні праекта адзначаецца: „Беларусы — нацыя герояў. Сёлета мы адчулі гэта асабліва выразна. Але гэтак не сталася ў адзін дзень, а было заўжды. Беларусы маюць даўнюю і слаўную гісторыю гераізму. Заўсёды былі людзі, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля Бацькаўшчыны. Дзякуючы ім, Беларусь жыве і сёння. Каб паказаць гэта, мы выпусцілі каляндар «Героі Беларусі» з расповедам пра 14 выбітных постацяў з гісторыі нашай краіны”.
Аформіць перадзамову можна праз платформу talaka.org, або запоўніць заяўку ў Googlie-Docs.
Дастаўка магчымая па ўсім свеце.