Анатоль Ваткевіч: Неабходна аб’ядноўвацца
У Пінску адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада”. Па сутнасці, гэта аднаўленне дзейнасці „Грамады” на Піншчыне. Абраны новы старшыня – праваабаронца Вераніка Іванова.
Таксама каля 20 пінчукоў далучыліся да партыі. „Людзі разумеюць, што неабходна аб’ядноўвацца і працаваць сістэмна”, – адзначыў новы сябра партыі Анатоль Ваткевіч:
– Меркаванне сёння яно ёсць, заўтра няма. Настроі змяняюцца, як у інтэрнэце, сёння добра, а заўтра дрэнна. Працаваць трэба ўвесь час. У прынцыпе большасць у нас прынялі гэтую сітуацыю, адзінае трохі перажываем за вось гэту перарэгістрацыю партый. Ці не адбудзецца так, што сталі сябрамі партыі, якой можа і не быць, за гэта мы больш перажываем. Усе астатнія моманты ў нас мэтанакіравана паступова ўсе праходзяць.
Удзел у канферэнцыі Пінскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада” узяў старшыня партыі Ігар Барысаў, а таксама паплечнікі з Берасця.
Беларускае Радыё Рацыя