У Берасці елку запаляць 18 снежня



Каронавірусная інфекцыя не стане перашкодай для адкрыцця святочнай ялінкі ў Берасці.

Афіцыйныя мерапрыемствы запланаваныя ўжо на бліжэйшую пятніцу, 18 снежня:

У бліжэйшыя дні будуць завершаныя ўсе дэкарацыі вакол навагодняй ялінкі ў Берасці. Сёлета елку па традыцыі ўпрыгожваюць на галоўнай плошчы па вуліцы Леніна.

Святочнае адкрыццё адбудзецца літаральна праз некалькі дзён. Таксама запаляцца агеньчыкі на ялінках у Маскоўскім ды Ленінскім раёнах.

Мясцовая адміністрацыя звяртае ўвагу на тое, што мерапрыемствы, нягледзячы на каронавірус адмененыя не былі. Але не разлічваецца дапушчальная колькасць удзельнікаў — прыйсці могуць усе жадаючыя. Прыгадваецца пра неабходнасць захавання сацыяльнай дыстанцыі і выкарыстанне масак.

Таксама з’явіліся рэкамендацыі па святкаванню Новага году ды Калядаў у іншых раённых цэнтрах вобласці. У прыватнасці, не пажадана ладзіць карпаратывы для дарослых ды ранішнікі для дзяцей, а святкаваць у вузкім сямейным коле.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце