У Аўстрыі з-за каронавіруса часова прыпыненыя акцыі салідарнасці з Беларуссю
Вось ужо як два тыдні акцыі салідарнасці ў Вене ў Аўстрыі пастаўленыя на паўзу. Прычына палягае ў другой хвалі каронавіруснай інфекцыі.
„Але перамоўныя працэсы з мясцовымі чыноўнікамі ды дэпутатамі па беларускаму пытанню не спыненыя”, — распавёў беларус, спадар Кастусь:
– Агульны настрой не пануры дзякуй Богу, людзі імкнуцца і далей штосьці рабіць ды не заставацца ў баку. На дадзены момант „ковід”, каранцін, лакдаўн, усе гэтыя абмежаванні, ну і таксама надвор’е не надта спрыяе гэтаму. на дадзены момант акцыі не адбываюцца.
Суразмоўца адзначыў, што акцыі салідарнасці з Беларуссю будуць працягнутыя адразу пасля таго, як дазволяць эпідэміялагічныя ўмовы.
Беларускае Радыё Рацыя