Якім будзе Паўднёва-Заходні мікрараён Берасця?



Берасцейскія сацыял-дэмакраты і актывісты кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ хочуць прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні па забудове Паўднёва-Заходняга мікрараёну. Яны рыхтуюць свае прапановы да мясцовых уладаў. Грамадскія дзеячы азнаёміліся з дэтальным планам жылой забудовы.

“Тое, што ёсць магчымасць грамадскага абмеркавання, – гэта станоўчая з’ява”, – адзначыў палітык Ігар Маслоўскі:

– Цягам вызначанага тэрміну разгледзім з нашымі актывістамі і прыхільнікамі план забудовы мікрараёна і зробім свае прапановы.

Таксама мы спадзяемся на адэкватную рэакцыю на нашыя прапановы ад прадстаўнікоў мясцовай улады, – дадаў актывіст. Ігар Маслоўскі пераканы, што вельмі важна, каб у грамадскім абмеркаванні прынялі ўдзел простыя жыхары горада.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота  bk-brest.by