Дзяржаўным раёнкам загадана ганьбіць нацыянальны гістарычны сцяг
Адміністрацыя Лукашэнкі загадала ўсім ідэалагічным аддзелам аблвыканкамаў, а тыя ў сваю чаргу ідэалагічным аддзелам райвыканкамам, прапагандаваць фільм “История непризнанного флага”.
У першую чаргу загадана ўсім раённым газетам на свае сайты паставіць гэты нікчэмны фільм. Але не ўсе рэдактары раённых газет паспяшаліся паставіць на сайты сваіх газет гэты фільм. Праўда, ужо ёсць “першапраходцы” – гэта сайты Наваполацкай райгазеты, Кобрынскай, Дзятлаўскай, Слонімскай, Карэліцкай, сайт Навіны АТН і некалькі яшчэ.
Беларускае Радыё Рацыя