У ЗША ўведзены амаль поўны лакдаўн



„Яшчэ некалькі дзён таму працавалі гандлёвыя цэнтры і можна было зрабіць падарункі і закупы да Новага году і Калядаў, але цяпер зноў усё закрыта. У так выглядае сітуацыя ў сувязі з другой хваляй каронавіруса ў Нью-Ёрку, што ў Злучаных Штатах Амерыкі. Тут уведзены амаль што поўны лакдаўн”, – распавёў беларус Сяргей Пятрашка:

– Літаральна месяц таму. Да гэтага сітуацыя была ў прынцыпе больш-менш цярпімая. Вялізны горад Нью-Ёрк і было да тысячы захворванняў на дзень. У снежні рэзкі скачок, Нью-Ёрк сышоў у чырвоную зону – гэта больш за 10 тысяч захворванняў на дзень. Рэальна адчуваецца, што другая хваля пайшла.

Сяргей Пятрашка адзначыў, што канкрэтнай даты, калі ў ЗША з’явіцца даступная вакцына не вядома. Таксама па гэтай тэме нічога канкрэтнага не паведамляецца ў мясцовых медыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: narodna-pravda.ua