Ігар Бараноўскі: Штрафы і суткі не спыняць берасцейцаў
Штрафы і суткі не спыняць берасцейцаў у тым, каб надалей выказваць свой пратэст. У гэтым перакананы мясцовы краязнаўца Ігар Бараноўскі.
„Жыхары абласнога цэнтру збіраць разам грошы і перадачы, праяўляюць салідарнасць, таму цяжка сказаць, дзе тая мяжа, пасля якой гэта стане немагчымым”, – адзначыў ён:
– Усяму ёсць нейкія межы напэўна і абураешся, калі чуеш, што за нейкую акцыю са сцягам хтосьці атрымлівае 40 базавых. За тое, што чалавек выйшаў з Пагоняй, якая з’яўляецца нацыянальна-гістарычнай каштоўнасцю, пытанне ці ёсць у нас суд у прынцыпе. Яны гатовыя засудзіць невядома за што, як у 30-я гады, калі былі сталінскія рэпрэсіі. Сёння ўжо ёсць такія, хто даносіць на працы, што той ці той зрабіў.
Агулам толькі за апошнія тры месяцы жыхары Берасцейшчыны атрымалі прыкладна тысячу базавых велічыняў штрафу або каля 30 тысяч рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце