Спынілі прыём кніг у СІЗА



15 снежня 2020 года знаёмая панесла харчовую перадачу блогеру Шэраму КатУ ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску і пераказала такую інфармацыю;  

„Што тычыцца перадачы кніг.

На маё пытанне сёння адказалі, што спынілі прыём кніг, у тым ліку падручнікаў і навучальных дапаможнікаў.

Спытала, дзе гэта напісана, дзе пра гэта аб’ява?

Адказ: гэта распараджэнне для нас (тых, хто прымае перадачы) ад нашага начальства.

Акрамя таго, атрымала ліст ад Афнагеля Яўгена, дзе ён піша, што адпраўленыя яму 2 падручнікі па менеджменце яму перададзены не былі.

Я, калі размаўляла сёння з прыёмшчыцай, спытала, а якія тады кнігі можна перадаць?

Адказ: ніякія, распараджэнне начальства”.

Усё адбывалася пад мурамі Валадаркі – Пішчалаўскага Замка, дзе зняволены Якуб Колас ствараў  „Новую Зямлю”,

Пра гэта пісаў Алесь Бяляцкі: 

„Магутны падмурак нашай літаратуры – паэма, напоўненая тугой па свабодзе і любоўю да Радзімы, “Новая зямля” Якуба Коласа – была задуманая, вымарылася і пачала стварацца ў Пішчалаўскім замку, дзе месціцца сёння СІЗА на Валадарскага ў Менску”. 

Цікава, ці перадавалі Якубу Коласу кнігі з Волі? 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ