Аляксей Сігаеў: Змены Выбарчага заканадаўства патрэбныя ўсім



У Менску на круглым стале рабочая група па падрыхтоўцы праекта новага Выбарчага кодэкса прадставіла папярэдні варыянт дакумента. Дакумент ствараўся па ініцыятыве штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Пра дакумент распавядае адзін са стваральнікаў, першы намеснік старшыні БСДП Аляксей Сігаеў:

– Нормы выбарчага заканадаўства нам патрэбныя. БСДП, як партыя, з’яўляецца адным з актыўных удзельнікаў кампаніі “Права выбару” ўжо на працягу шмат гадоў. Адпаведна ёсць пэўны досвед і бачанне таго, як трэба змяніць падыход да выбарчага працэсу. Таму мы таксама прымалі ўдзел у гэтай групе. Канешне, сама група была створана па прапанове Святланы Ціханоўскай, і асноўным мадэратарам там выступаў Леў Марголін.

Аляксей Сігаеў адзначыў, што прадстаўнікі БСДП выступалі за “галасаванне за партыі”.

– За прапарцыйную мажарытарную сістэму. А гэта значыць, што ўводзіцца яшчэ такі панятак – галасаванне за партыю.

РР: Як у Швецыі, напрыклад, ці ў Германіі?

– У Швецыі там цалкам ідзе галасаванне па партыйных спісах. Прыклад бліжэйшы – гэта Україна, дзе ёсць і аднамандатныя акругі, і так называемыя шматмандатныя акругі, менавіта калі за партыі галасуюць.

Па словах палітыка ў дакуменце, які падрыхтаваны прадстаўнікамі 13 палітычных партый, змены  тычацца таксама правілаў рэгістрацыі кандыдатаў, скасавання дзвюхпалатнага парламенту, пашырэння правоў назіральнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча