Ці супакоілася сітуацыя на беларускіх прадпрыемствах?
Ці супакоілася сітуацыя на беларускіх прадпрыемствах у апошні час? Ці працягвае прыхавана тлець, як пажар на тарфяніку? І магчыма, што ўсеагульны страйк супраць фальшавання прэзідэнцкіх выбараў і масавых рэпрэсіяў у Беларусі разгарыцца з новай сілай?
На гэтыя пытанні ў размове з Беларускім Радыё Рацыя адказвае адзін з лідараў дэмакратычных прафсаюзаў, былы старшыня прафсаюзу працоўных радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч:
Па яго словах, любая акцыя, тым больш страйк, патрабуе вельмі дэтальнай і доўгай падрыхтоўкі.
Аднак дыялог улады і грамадства праз дубінкі і суды, – гэта шлях у нікуды, гэта тупік, у які краіну штурхнула менавіта сённяшняя ўлада, – падкрэслівае Генадзь Фядыніч.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск