Тры беларускія журналісткі па-ранейшаму за кратамі



Тры беларускія журналісткі па-ранейшаму за кратамі – іх абвінавачваюць паводле крымінальных артыкулаў.

Паўтары тысячы грамадзян Расеі, Беларусі, Украіны, ЗША, Італіі, Ізраілю і іншых краін падпісаліся пад заявай Беларускай асацыяцыі журналістаў і ПЭН-Цэнтру Беларусі аб падтрымцы беларускіх журналістаў, якія трапілі пад пераследу. За кратамі – тры беларускія журналісткі: Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова і Кацярына Барысевіч.

Прыгадвае намеснік старшыні беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў:

– Безумоўна ніякіх злачынстваў ні адна з трох, з пункту гледжання грамадзянскай супольнасці, не рабілі. Гэта называецца бачныя ўсе крытэрыі палітычна матываванага пераследу. Дамагаемся безумоўнага вызвалення гэтых дзяўчын. Праваабарончая супольнасць патрабуе вызваліць без усялякіх умоў, але ж мы бачым, што з гэтага спісу ўсё больш і больш суды асуджаюць на рэальныя тэрміны турэмнага зняволення.

Журналістку TUT.BY Кацярыну Барысевіч затрымалі 19 лістапада, яе абвінавачваюць у раскрыцці мэдычнай таямніцы Рамана Бандарэнка (у сваім артыкуле яна працытавала лекара, які заявіў, што ў Рамана не было алкаголю ў крыві).

Журналістак тэлеканалу „Белсат” Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову падазраюць у арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, іх затрымалі падчас прамога эфіру 15 лістапада з „Плошчы пераменаў” у Менску.

Журналісткі ўжо больш за месяц знаходзяцца за кратамі. Праваабаронцы іх прызналі палітвязнямі.

Беларускае Радыё Рацыя