У Берасці падвядуць культурніцкія вынікі году



Ужо сёння, 17 снежня, у Берасці запрашаюць на анлайн падвядзенне культурніцкіх вынікаў году.

Асноўнымі арганізатарамі выступаюць прадстаўнікі творчай прасторы незалежнага тэатру „Крылы Халопа”.

„Наша галоўная мэта – гэта пераасэнсаваць чорны год, і не толькі для культуры”, – распавяла менеджэрка Святлана Гайдалёнак:

– Культура сутыкнулася з кавідам. Затым беларуская культура трансфармавалася і выжывае ў вось гэтай пратэстнай сітуацыі. І гэта мы будзем абмяркоўваць, будзем асэнсоўваць, як гэта паўплывала.

Мерапрыемства пройдзе анлайн на платформе ZOOM, а таксама будзе весціся стрым на ютубе, пачатак а 19-ай гадзіне. Далучацца як берасцейскія, так і замежныя госці.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце