Шкурын, які адмовіўся гуляць пры Лукашэнку, пазбаўлены адтэрміноўкі ад войска
Форвард маскоўскага ЦСКА Ілля Шкурын выключаны са складу моладзевай і нацыянальнай каманд на 2021 год і пазбаўлены льготы па адтэрміноўцы вайсковай службы. Як вядома, Шкурын быў выкліканы ў размяшчэнне моладзевай зборнай Беларусі на вераснёўскія матчы кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы супраць каманд Нідэрландаў і Партугаліі, аднак не прыбыў на збор.
Затым прозвішча форварда была выключаная са спісачнага складу моладзевай і нацыянальнай каманд на 2021 год. Дадзены дакумент Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь дае права футбалістам на хадайніцтва па адтэрміноўцы вайсковай службы. Цяпер гэтай ільготы форвард пазбаўлены. Ілля Шкурын адмовіўся гуляць за зборну Беларусі, пакуль ля ўлады Лукашэнка.
„Слуцк” – „Крумкачы”: пераходны матч пройдзе 19 снежня ў футбольным манежы
Пераходны матч ў адказ „Слуцк” – „Крумкачы” (Д2) пройдзе 19 снежня ў менскім футбольным манежы. Пачатак сустрэчы ў 13.30. У першым паядынку „Слуцк”, выступаючы ў якасці гасцей, перамог 2:0. Гульня таксама адбылася ў сталічным манежы.
Сяргей Чэрнік стаў гульцом салігорскага „Шахцёра”
Галкіпер Сяргей Чэрнік стаў гульцом салігорскага „Шахцёра”. Футбаліст заключыў кантракт да канца 2022 года. У 2013 і 2015 гадах прызнаваўся лепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі. Мае на сваім рахунку рэкордную для вышэйшай лігі „сухую серыю” на працягу 1073 хвілін. За зборную Беларусі правёў 19 матчаў”, – гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта” Шахцёра „.
„Мяшкоў Брэст” сустрэнецца з „Эльверумам” у гасцявым матчы Лігі чэмпіёнаў
Чарговыя паядынкі адбудуцца сёння на групавым этапе мужчынскай Лігі чэмпіёнаў па гандболе. Чэмпіён Беларусі „Мяшкоў Брэст” згуляе ў гасцях у нарвежскага „Эльверума”. У матчы першага круга гэтыя супернікі сустракаліся ў Берасці і гаспадары перайгралі гасцей з лікам – 29:27. На мінулым тыдні берасцейцы ў Лізе чэмпіёнаў прайгралі ў Сегедзе вугорскаму клубу „Пік” з лікам 27:30, а гандбалісты „Эльверума” у сябе дома з мінімальнай розніцай саступілі нямецкаму „Фленсбургу” – 29:30.
Галоўны інфекцыяніст ЗША рэкамендаваў НХЛ пачаць сезон у хабах
Галоўны інфекцыяніст ЗША Энтані Фаўчы рэкамендаваў НХЛ праводзіць сезон-2020/21 ва ўмовах пандэміі каронавіруса з выкарыстаннем сістэмы гарадоў-хабаў, паведаміў інсайдар TSN Фрэнк Серавалі. З-за пандэміі каронавіруса рэгулярны чэмпіянат НХЛ не быў дагуляны. Аднавіўся сезон у фармаце пашыранага плэй-оф, прычым матчы праводзіліся толькі ў двух гарадах – Эдмантане і Таронта, а каманды пражывалі і праводзілі матчы ў так званых бурбалках. Новы сезон НХЛ усё яшчэ не стартаваў, і дата яго пачатку па-ранейшаму афіцыйна не абвешчана. Чакаецца, што рэгулярны чэмпіянат пачнецца 13 студзеня.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: афіцыйны сайт ЦСКА