У Менску прамысловая вытворчасць падае пяты месяц запар
У студзені—лістападзе 2020 года прамысловая вытворчасць у Менску склала 17 млрд 230,2 млн рублёў, што на 2,8% менш, чым за аналагічны леташні перыяд, вынікае з даных галоўнага статыстычнага ўпраўлення сталіцы.
Падзенне назіраецца пяты месяц запар і шосты месяц з пачатку года. У студзені 2020 года да студзеня 2019-га падзенне склала 1,3%. Затым назіраўся рост прамвытворчасці: у студзені-лютым — на 1,8%, студзені-сакавіку — на 2,4%, студзені-красавіку — на 1,1%, студзені-маі — на 0,8%, студзені-чэрвені — на 0,3%.
У студзені—ліпені зноў пачаўся спад і склаў 0,3%, у студзені-жніўні — 0,7%, студзені-верасні — 1,4%, студзені-кастрычніку — на 1,7%.
Па выніках 11 месяцаў спад прамысловай вытворчасці адбыўся ў горназдабыўной прамысловасці на 32,1%, у апрацоўчай — на 1,3%, вытворчасці тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра — на 13,7%, вытворчасці коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі — на 24,6%, гумовых, пластмасавых вырабаў і іншых неметалічных вырабаў — на 11,9%, металургічнай прамысловасці — на 4,6%, вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры — на 11,2%, электраабсталявання — на 3,1% , у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — на 9,3%, у водазабеспячэнні, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў — на 0,1%.
Прырост назіраўся ў вытворчасці вырабаў з дрэва і паперы, у паліграфічнай дзейнасці — на 0,3%, прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў — на 5,6%, хімічных прадуктаў — на 5,9%, асноўных фармацэўтычных прадуктаў і прэпаратаў — на 4,4%, транспартных сродкаў і абсталявання — на 0,3%, машын і абсталявання — на 4,1%, іншых гатовых вырабаў, у рамонце і мантажы машын і абсталявання — на 7,9%.