Гарадзенца звольнілі за ўдзел у стачцы на “Азоце”



Гарадзенца Андрэя Баранаўскаса,  які адпрацаваў на “Азоце” больш за 13 год, кіраўніцтва прадпрыемства звольніла, хаця хлопец цягам месяца стачкі хадзіў на працу.

Пра свой лёс распавядае Андрэй Баранаўскас:

– Звольнілі 14 снежня. І тое, што я хадзіў на працу амаль месяц, за гэты час пакуль быў у стачцы і хадзіў на працу, нічога не заплацілі. Не ведаю, хіба знайшлі нейкія пункты, можа ў калектыўнай дамове ці яшчэ дзе, каб не заплаціць за гэтыя гадзіны. Я ўваходжу  ў незалежны прафсаюз і мне сказалі, што павінны былі заплаціць.

РР: Вы будзеце гэта аспрэчваць?

– Лічу, што аспрэчваць бессэнсоўна, таму не, цяпер не буду.  

Свае патрабаванні пра стачку былы супрацоўнік “Гродна Азот” выкладаў у сацыяльных сетках і, па яго словах, стачку з палітычнымі патрабаваннямі на “Азоце” падтрымала амаль 40 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Сяргея Апановіча