Вялікабрытанія далучылася да санкцый ЕЗ у дачыненні да Беларусі
У санкцыйных спіс дададзеныя 29 чалавек і 7 кампаній, ён адпавядае таму, што апублікаваў ЕЗ. Усяго ў брытанскім спісе 88 чалавек.
Вялікабрытанія 18 снежня далучылася да санкцый Еўразвяза ў дачыненні да Беларусі.
У дакуменце адзначаецца, што падданыя павінны праверыць, ці ёсць у іх сувязі з людзьмі ці кампаніямі, якія трапілі ў санкцыйных спіс, замарозіць іх рахункі, устрымацца ад працы з актывамі.
17 снежня Еўразвяз прыняў трэці пакет санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў і бізнесу, у яго ўвайшлі некалькі буйных кампаній, у тым ліку МЗКЦ, Dana Holdings, ІТ-кампанія ТАА «Сінезіс» і іншыя.
У спісе тых, хто трапіў пад абмежавальныя меры Еўрасаюза, значыцца 29 чалавек. Сярод іх – у мінулым старшыня Мінскага гарвыканкама, а з верасня гэтага года намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед (яго папярэднік Аляксандр Канюк быў уключаны яшчэ ў першы санкцыйных пакет ЕЗ), намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта Беларусі Генадзь Богдан. Рэгіянальныя ўлады ў спісе прадстаўлены кіраўніком Гарадзенскай вобласці Уладзімірам Каранікам, а таксама старшынёй Менскага аблвыканкама Аляксандрам Турчынавым.
У МЗС краіны назвалі рашэнне ЕЗ спробай знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы незалежнай дзяржавы і заявілі, што Беларусь ужо падрыхтавала меры ў адказ.
Нагадаем, у першым санкцыйныя пакеце супраць Беларусі, які быў прыняты ЕЗ 2 кастрычніка, значылася 40 беларускіх афіцыйных асоб – сілавікоў (прадстаўнікоў МУС і КДБ) і членаў ЦВК, у дачыненні да якіх былі ўведзеныя персанальныя абмежаванні. Другі пакет санкцый быў прыняты 6 лістапада: Еўрасаюз увёў абмежаванні ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і 14 высокапастаўленых чыноўнікаў, у тым ліку памочніка прэзідэнта Віктара Лукашэнкі, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сяргеенкі, кіраўніка КДБ Івана Церцеля, начальніка Следчага камітэта Івана Наскевіч, кіраўніка ААЦ Андрэя Паўлючэнка, прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант і іншых.
tut.by