Ад Нарачанскіх казак да Палескай Амазоніі
У выдавецтве “Народная асвета” выйшла з друку кніга пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка “Вочы Зямлі: Вандроўкі па роднай Беларусі”. Гэтае прыгожае і цікавае выданне прысвечана багаццем нашай беларускай прыроды. Аматары прыроды, а найперш гэта вучні сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, з радасцю прачытаюць артыкулы пра аблокі над азёрамі, пра зачараваную Свіслач і палескую Амазонію, пра Нарачанскія казкі і мядзвежыя нетры, пра беларускія лясы, крыніцы і разнастайных звяроў.
Па словах аўтара кнігі Уладзіміра Ягоўдзіка,у новым сваім выданні ён спалучыў звесткі пра беларускія лясы, азёры, рэкі, крыніцы з народнымі паданнямі і легендамі. “Таму, спадзяюся, — адзначыў пісьменнік, — што выданне гэта стане верным сябрам тым, хто хоча пашырыць і ўзбагаціць свае веды па геаграфіі, біялогіі і гісторыі роднага краю.
Кніга “Вочы Зямлі” прыгожа аздоблена каляровымі фотаздымкамі вядомых прафесійных фатографаў прыроды І.Бышнёвым, М.Гулінскім, А.Жданоўскай, С. Чарапіцам і іншымі фотамайстрамі.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя