Пабачыў свет першы беларуска-ўкраінскі альманах “Справа”



Першы беларуска-ўкраінскі альманах “Справа” прэзентавалі ва ўкраінскім консульстве ў Берасці. Альманах выдаецца Таварыствам украінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Выданне спрабуе праз літаратуру зблізіць народы суседніх краін у цяжкія часы. Расказвае пра ідэю яго стварэння аўтарка, пісьменніца Наталка Бабіна:

–  І ўжо апошнім штуршком сталі падзеі на Майдане. А пасля, калі я пабачыла гэтую расейскую агрэсію, то адразу ўсведаміла, што мы мусім штосьці рабіць, каб супрацьпаставіць нашу культуру гэтаму нахабнаму агрэсіўнаму “русскому миру”.

Пад вокладкай альманаху «Справа» выйшлі тэксты па-ўкраінску, па-беларуску, па-расейску і на палескіх гаворках. Некалькі дзясяткаў беларускіх ды ўкраінскіх аўтараў прымалі ўдзел у напісанні зборніка. Хутка ён з’явіцца на палічках берасцейскіх кніжных крамаў.

Альманах

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара