Ціханоўская наведае з рабочым візітам Мадрыд
21—23 снежня экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская будзе знаходзіцца з рабочым візітам у Мадрыдзе. Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, яна „ўпершыню правядзе сустрэчы з іспанскім урадам, які з’яўляецца адным з палітычных і эканамічных лідараў у Еўрапейскім звязе”. Запланаваны шэраг сустрэч Ціханоўскай з іншымі іспанскімі палітыкамі, акрамя таго, яна дасць інтэрв’ю вядучым СМІ Іспаніі.
„Гэты візіт асабліва важны тым, што Іспаніі блізкая тэма барацьбы з дыктатурай — менш як паўстагоддзя таму краіна перамагла рэжым Франсіскі Франка і аднаўлялася пасля палітычнага і эканамічнага крызісу”, — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы.
Беларускае Радыё Рацыя