Ухвалены бюджэт Падляшскага ваяводства на 2021 год
Больш грошай на чыгуначны і аўтамабільны транспарт, а таксама выдаткі на грамадскія пляцоўкі. Соймік Падляшскага ваяводства ўхваліў бюджэт на 2021 год.
Бюджэт прадугледжвае амаль 88 з паловай мільёнаў злотых дэфіцыту. Прыбыткі павінны быць амаль на 546 мільёнаў злотых, а выдаткі – звыш 634 мільёны.
У першым чытанні бюджэту гаварылася пра 97 мільёнаў дэфіцыту. Канчаткова ўхвалены меншы. 38 мільёнаў злотых з бюджэту ваяводства будуць выдаткаваныя на чыгуначны транспарт, 40 мільёнаў на рамонты ваяводскіх дарог, 25 з паловай мільёна на ахову здароўя, 75 мільёнаў на культуру і ахову спадчыны. На рамонт Драматычнага тэатру ў Беластоку ваяводскае самакіраванне выдзеліць 26 мільёнаў злотых з Фонду мясцовых інвестыцый. Звыш 16 % даходаў бюджэту Падляшскага ваяводства складуць еўразвязаўскія сродкі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: wrotapodlasia.pl