Правакацыі супраць гарадзенскіх актывістаў



Рэальныя адрасы гарадзенскіх актывістаў, але пад іншымі прозвішчамі, знаходзяцца ў дакументах крымінальнай справы аб масавых беспарадках і гвалце ў дачыненні да міліцыянтаў. 

Як лічыць журналіст Дзяніс Івашын, які атрымаў дзіўны ліст з пракуратуры, сілавікі прыкідваюцца пацярпелымі дзеля фабрыкавання спраў супраць актыўных гарадзенцаў, і выкарыстоўваць пры гэтым адрасы актывістаў:

– Тут зразумела апрыёры, што калі гэтыя АМАПаўцы падаюць у межах  крымінальнай справы выдуманыя імёны, а па-другое, нават не сфальсіфікаваныя адрасы, але адрасы вядомых гарадзенскіх актывістаў, то тут зразумела, што яны дзейнічаюць цынічна, усё фальсіфікуючы, падаючы ілжывыя сведчанні. І вядома ж праз гэта няма даверу аніяк увогуле да іхных паказанняў. І гэта ўжо мусяць выкарыстаць адвакаты.

Як заўважае Дзяніс Івашын, адзін з адрасоў з адзінаццаці нібыта „пацярпелых” асобаў па крымінальнай справе нават не існуе ў Гародні.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня