“Судзяць нашыя душы” – рэпартаж Ганны Ліпкі
Віцебск накрыла хваля судоў. Людзей судзяць за нацыянальныя сцягі і плакаты па адміністрацыйных артыкулах, і па крымінальных – за супроцьстаянне міліцыянтам падчас мірных шэсцяў. Сотні справаў у раённых судах і дзясяткі – у абласных, дзе асуджаныя спрабуюць аспрэчыць выракі – штрафы, суткі арышту і гады турэмнага зняволення.