Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч можа вярнуцца на Радзіму ўжо сёння



Вяртанне з выгнання. Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч можа вярнуцца ў Беларусь ужо сёння, 23 снежня. Такую магчымасць не выключыў прэс-сакратар Канферэнцыі ксёндз Юрый Санько ў каментары БелаПАН.

Цяпер ён не мае інфармацыі пра дакладную дату прыбыцця арцыбіскупа Кандрусевіча. Але сказаў: „Было б лагічна, калі б ён сёння прыехаў”. Напярэдадні Апостальская нунцыятура ў Беларусі атрымала з „кампетэнтных дзяржаўных органаў” інфармацыю пра тое, што арцыбіскуп Кандрусевіч „не мае перашкод для вяртання”.

Нагадаем, што адносіны афіцыйных уладаў і каталіцкага касцёла ў Беларусі сур’ёзна ўскладніліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Кандрусевіча, які актыўна заклікаў уладу спыніць гвалт і пайсці на дыялог з грамадствам, 31 жніўня не ўпусцілі ў краіну з замежнай паездкі, хаця ён з’яўляецца беларускім грамадзянінам.

Беларускае Радыё Рацыя