Бацька палітвязня Мікалая Дзядка звярнуўся да ўладаў



Здароўю і жыццю палітвязня Міколы Дзядка пагражаюць. Пра гэта дазнаўся ягоны бацька, былы суддзя Аляксандр Дзядок.

Але спраўдзіць інфармацыю аказалася немагчыма: ніякіх кантактаў з сынам няма, і спробы наладзіць гэтыя кантакты аказаліся марнымі. Міколу другі месяц трымаюць у СІЗА на Валадарскага праз абвінавачанне ў падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Аляксандр Дзядок звярнуўся да службовых асобаў: «Бесчалавечна блакаваць інфармацыю пра людзей, якія апынуліся за кратамі ў такі небяспечны час, як пандэмія. Гэта супярэчыць закону і нормам маралі».

Бацька палітвязня і ягоная жонка самі хварэюць на каронавірус. Яны знаходзяцца дома на самаізаляцыі трэці тыдзень, іх магчымасці абараніць правы сына абмежаваныя.

Беларускае Радыё Рацыя