Новая хваля мабілізацыі плануецца на Данеччыне



Кіраўнік так званай Данецкай Народнай Рэспублікі аб’явіў новую „мабілізацыю” сярод шахцёраў. На загад лідара ДНР з кожнай шахты ў незаконныя фармаванні сепаратыстаў мусяць прымусова накіраваць па 260 чалавек, паведамляе liga.net са спасылкай на сайт гораду Данецка 62.ua.

„Маладыя шахцёры ў шоку. Ніхто ісці не хоча, многія хочуць сыходзіць на кантраляваную Украінай тэрыторыю. Вельмі мала хто падтрымлівае, так бы мовіць, рэспубліку. Кажуць, калі прымусяць, з аўтаматам на той бок пабяжым”, – паведамілі шахцёры.

Мабілізацыю ў ДНР пацвярджаюць таксама расейскія медыі.