Урад зняў забарону з продажу некаторых відаў піратэхнікі
Беларускі ўрад дазволіў продаж некаторых відаў піратэхнічных вырабаў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў № 753 ад 23 снежня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У прыватнасці, дазволены аптовы і рознічны продаж бенгальскіх агнёў (свечак), хлапушак і свечак (фантанаў халоднага агню).
У пераліку арганізацый, якім дазволены продаж гэтых вырабаў, 45 арганізацый; сярод іх установы і прадпрыемствы МНС, Беларуская чыгунка, авіякампанія „Белавія”, ААТ „Нафтан”, ААТ „Аршанскі авіярамонтны завод” і іншыя.
Забарона на аптовы і разрознены гандаль піратэхнікай была ўведзена ў Беларусі 12 жніўня пастановай Савета міністраў ад 11 жніўня № 475 „Аб абароце піратэхнічных вырабаў”. Суб`ектам гандлю было загадана „прыняць тэрміновыя меры да няўхільнага выканання норм названай пастановы і недапушчэнні аптовага і рознічнага гандлю піратэхнічнымі вырабамі на тэрыторыі Беларусі”.
9, 10 і 11 жніўня ў Менску і шэрагу рэгіёнаў прайшлі масавыя пратэсты супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. У некаторых выпадках пры сутыкненнях з сілавікамі выкарыстоўвалася піратэхніка.