МЗС Украіны абверг словы Лукашэнкі аб тонах зброі
Прэс-сакратар МЗС Украіны Алег Ніколенка катэгарычна абверг словы Аляксандра Лукашэнкі аб тонах зброі, якія вязуць у Беларусь з Украіны.
«Катэгарычна абвяргаем чарговыя інсінуацыі Аляксандра Лукашэнкі. Рыторыка аб умяшанні, мантра пра «зброю з Украіны», выразна ўпісваецца ў палітыку АЛ па запалохванню беларускага народа. Украіна не з’яўляецца ворагам Беларусі. Асуджаем тэрарызм у любых праявах», — напісаў Алег Ніколенка ў твітары.
Нагадаем, 25 снежня лукашэнка выказаўся аб затрыманні былога палітвязня Мікалая Аўтуховіча, якога арыштавалі па падазрэнні ў тэрарызме. Лукашэнка зявіў, нібыта Аўтуховіч і іншыя падазраваныя па гэтай справе «везлі тонамі зброю цераз Украіну».