Навагодняя дабрачынная акцыя “Дзед Мароз Цэнтру Беларускай Салідарнасці”



Ад імя Цэнтру Беларускай Салідарнасці маем гонар запрасіць вас на навагоднюю дабрачынную акцыю “Дзед Мароз Цэнтру Беларускай Салідарнасці”, якая адбудзецца 28 снежня (панядзелак) 2020 г. ад 10:00 у Варшаве.

Падчас дабрачыннай акцыі нашы валанцёры будуць віншаваць і развозіць падарункі дзецям беларусаў, якія былі вымушаны эміграваць з-за палітычна матываванага ціску з боку дзяржавы. Удзел у акцыі возьме каля 20 сем’яў, якія даслалі свае лісты Дзеду Марозу Цэнтру Беларускай Салідарнасці. У гэты дзень споўніцца не адна дзіцячая мара. Запрашаем вас падзяліць гэтыя неверагодныя эмоцыі разам з намі. Падрабязную інфармацыю пра падзею мы дашлём вам бліжэй да даты мерапрыемства.

Застаемся адкрытымі для вашых пытанняў. У мэтах атрымання дадатковай інфармацыі можна звяртацца да прэс-сакратара Цэнтру Беларускай Салідарнасці Антона Жукава па нумары 507 426 060.

З павагай, Цэнтр Беларускай Салідарнасці