Памёр вядомы беларускі эканаміст Леанід Заіка
Ноччу ў Леаніда Заікі спынілася сэрца. Яму было 72 гады. Пра гэта belsat паведамілі ягоныя сваякі. Эканаміст хварэў на каронавірус.
Заіка нарадзіўся 23 жніўня 1948 году ў Гародні. Доўгі час выкладаў ва ўніверсітэтах Беларусі. У пачатку 90-х займаў пасады загадчыка кафедры, прарэктара Нацыянальнага інстытуту гуманітарных навук, дэкана эканамічнага факультэту ЕГУ.
З 1992 года кіраваў праектамі Сусветнага Банку ў макраэканамічнай палітыцы ў Беларусі. Як незалежны эксперт, з 1996 да 1999 года быў сябрам Рады ў эканамічным развіцці савету міністраў, з 2000 да 2002 года – сябрам Экспертнай рады Савета Рэспублікі.
З 1997 года кіраваў аналітычным цэнтрам «Стратэгія».
Аўтар і навуковы рэдактар мноства кніг і публікацыяў у Беларусі і за мяжою.
Леанід Заіка рэгулярна каментаваў эканамічную сітуацыю ў недзяржаўных медыях Беларусі.