З’явілася прапанова скараціць колькасць універсітэтаў
Цяпер у Беларусі 54 вышэйшыя навучальныя ўстановы, але іх колькасць хочуць скараціць да 20. Афіцыйная прычына прапановы не агучана, вядома толькі тое, што на яе рэалізацыю спатрэбіцца каля 5 гадоў. Не вызначаным застаўся прынцып аб’яднання ўніверсітэтаў.
Кандыдат педагагічных навук Мікалай Коўш, які больш за 30 гадоў працаваў у галіне адукацыі і кіравання ў Берасцейскай вобласці, лічыць, што трэба развіваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўніверсітэта, павышаць узровень выкладчыкаў, прагназаваць патрэбы рынку працы, а не займацца падлікам колькасці ўстановаў:
– Што павінна быць насамрэч? Першае, трэба глыбока прааналізаваць патрэбы ў кадрах з вышэйшай адукацыяй на перспектыву – мінімум на дзесяць гадоў. Гэтым не займаецца ніхто і не займаўся раней. Спецыяльнасці па якіх рыхтуецца Гарвард, іншыя вядучыя ўніверсітэты свету, і паглядзеў наш БДУ, нашы ўніверсітэты, якія ў Берасцейскай вобласці – вялікая розніца па найменням спецыяльнасцяў па якіх рыхтуюцца.
„Наша краіна адзіная на еўрапейскай прасторы, якая не далучана да Балонскага працэсу”, – дадаў эксперт. На яго думку, гэта тое пытанне, на якім трэба канцэнтраваць увагу.
Беларускае Радыё Рацыя