Аляксандр Класкоўскі: Ордэн замест крэдыта
“Паехаў па грошы – атрымаў ордэн”, – так каментуе вынікі паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву аглядальнік Аляксандр Класкоўскі. У Маскве прайшло паседжанне Вышэйшага дзяржаўнага савету так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Чакалася, што па яе выніках Беларусь атрымае чарговы крэдыт на два з паловай мільёны даляраў.
– Беларускаму кіраўніку гэты ордэн, які яму ўручылі, досыць адносная ўцеха. Яму патрэбная ад Масквы матэрыяльная падтрымка. І я думаю, што калі б яна была зроблена ў нейкай выразнай, дакладнай форме, дык найхутчэй што ён бы не ўтрымаўся і ўжо абвесціў. Пакуль што ніякіх звестак няма. Відаць гэтыя перамовы ідуць цяжка.
Афіцыйна паведамляецца, што прэм’еры Мядзведзеў і Кабякоў падпісалі сумесны міжурадавы антыкрызісны план. Некаторыя эканамісты мяркуюць, што расейскі крэдыт можа ўвайсці ў гэты дакумент.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя