У Менску затрымалі і судзілі пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка



Уладзіміру Ягоўдзіку прысудзілі штраф 810 рублёў (30 базавых велічыняў) і выпусцілі. 

***

У нядзелю, 27 снежня, у Менску быў затрыманы пісьменнік, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2019 года Уладзімір Ягоўдзік.

Надвячоркам Уладзімір Ягоўдзік, які любіць прыроду і напісаў дзясяткі кніг, з батонам ішоў на бераг Свіслачы пакарміць качак. Але па дарозе быў затрыманы амапаўцамі і дастаўлены ў Цэнтральны РАУС Менску.

У панядзелак, 28 снежня, планаваўся суд. Але ці адбыўся суд і што прысудзілі беларускаму літаратуру – пакуль невядома. Усе тэлефоны Уладзіміра Ягоўдзіка недаступныя.

Нагадаем, што пісьменніку 64 гады, родам ён са Слонімшчыны. Быў рэдактарам часопісаў “Лесавік”, “Бярозка”, газеты “Дзеці і мы”. Аўтар шматлікіх кніг прозы і п’ес.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя