Чарговыя затрыманні і суды ў Берасці
На Берасцейшчыне працягваюцца рэпрэсіі па палітычных матывах. Хоць апошняя нядзеля прайшла без акцый пратэстаў, затрыманняў у абласным цэнтры пазбегнуць не атрымалася.
– 27 снежня стала вядома пра чарговае затрыманне жыхаркі Берасця Алены Гнаўк. Пры гэтым сілавікі падышлі да яе наўпрост на цэнтральнай вуліцы Савецкай і даставілі ў РАУС. Але сёння, 28 снежня, з’вілася інфармацыя пра тое, што пенсіянерку выпусцілі без пратаколу.
Таксама чарговы сёмы раз запар за краты трапіў яшчэ адзін жыхар Берасця, праграміст Андрэй Прыстаўка. Навагоднія святы ён правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання. Падстава — праведзены напярэдадні адзіночны пікет са сцягам Пагоня. Прысуд — 15 сутак. Адметна тое, што суд таксама пастанавіў знішчыць атрыбут, які выкарыстоўваўся ў час пікетавання.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце