Урад Літвы дапаможа работнікам санаторыя “Беларусь”
Урад Літвы дапаможа работнікам санаторыя “Беларусь”. Прадстаўнікі ўрада Літвы заявілі, што абдумваюць шляхі дапамогі работнікам санаторыя ў Друскінінкай, так як з-за санкцый Еўразвязу былі замарожаныя яго банкаўскія рахункі, паведамляе ru.delfi.lt.
Адзначаецца, што дапамога літоўскім работнікам санаторыя будзе аказаная без дапамогі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
“Мы выдатна разумеем, у якой складанай сітуацыі апынуліся некалькі сотняў грамадзян Літвы, якія працуюць на гэтым беларускім прадпрыемстве — у цяперашні час абмяркоўваюцца ўсе варыянты, як наўпрост дапамагчы ім, але не аказваць ніякай дапамогі рэжыму”, — сказала прэс-сакратар міністра замежных спраў Літвы.
Па дадзеных Фонду сацыяльнага страхавання Літвы, у санаторыі „Беларусь” працуюць 393 чалавекі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: respublika.lt