Памёр былы намеснік дырэктара «Нафтана»



У аддзяленні рэанімацыі Наваполацкай бальніцы 28 снежня памёр былы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан», ветэран завода — 81-гадовы Сцяпан Емяльянчык.

— Бацька ляжаў у бальніцы месяц, а ўчора, 28 снежня, памёр. Спачатку захварэла на каронавірус я, потым — тата. Як нам паведамілі дактары, вірус ён ужо перанёс, аднак хвароба аслабіла сэрца, — паведаміла Tut.by яго дачка.

Сцяпан Мікалаевіч Емяльянчык працаваў на «Нафтане» да выхаду на пенсію па ўзросце.

— Потым ён яшчэ працаваў да 75 гадоў у будаўнічай сферы, — дадала дачка. — Але нават пасля выхаду на заслужаны адпачынак усё роўна працягваў дапамагаць людзям.