Еўра дасягнуў абсалютнага гістарычнага максімуму



Беларускі рубель прыкметна знізіўся да даляара ЗША і еўра на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 30 снежня. Еўрапейская валюта пры гэтым завяршыла апошнія таргі 2020 года на новым абсалютным максімуме.

Паводле вынікаў таргоў курс амерыканскай валюты вырас на 0,81 капейкі, або на 0,32%, і склаў 2,5789 рубля.

Курс еўра павялічыўся на 1,88 капейкі (0,60%) і склаў 3,1680 рубля.

Курс расейскага рубля знізіўся на 0,45 капейкі (0,13%) да 3,4871 беларускага рубля за 100 расейскіх.

На гэтым фоне курс продажу еўра ў абменных пунктах асобных банкаў ужо дасягнуў 3,20 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляара ЗША і еўра — 30 і 20%.

belapan.by